Сі Цзіньпіна пераабралі старшынёй КНР — адзінагалосна
Дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў адзінагалосна пераабралі Сі Цзіньпіна старшынёй КНР яшчэ на адзін пяцігадовы тэрмін. Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, выбары адбыліся раніцай 17 сакавіка падчас пятага пленарнага пасяджэння першай сесіі кітайскага парламента. Кандыдатуру Сі Цзіньпіна падтрымалі ўсе прысутныя 2970 дэпутатаў.
Раней старшыню КНР выбіралі не болей як на два пяцігадовыя тэрміны, аднак нядаўна прынятыя папраўкі ў канстытуцыю краіны знялі гэтае абмежаванне. Сі Цзіньпін абраны на другі тэрмін. У 2023 годзе ён можа застацца на пасадзе кіраўніка дзяржавы.