Сілавікі некалькі дзён праводзілі "зачыстку" ў Оршы
У аршанскай міліцыі / Скрыншот з відэа
Сілавікі некалькі дзён праводзілі "зачыстку" ў Оршы. Было затрымана і асуджана на адміністрацыйны арышт больш за дзясятак чалавек, піша viciebskspring.org.
Па даных праваабаронцаў, ператрусы і затрыманні праводзіла мясцовая міліцыя. Падставай называліся допісы ў сацсетках. Вядома пра 12 затрыманых у Оршы і пра аднаго жыхара Сянно. Усім затрыманым мужчынам суддзі прызначылі ад 10 да 15 сутак арышту, а кожную жанчыну штрафавалі аднолькава на 1850 рублёў.
Першым, хто трапіў пад рэпрэсіі, быў сацыял-дэмакратычны дзеяч Аляксандр Школьнікаў. Інваліда па зроку да суда адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд арыштаваў Школьнікава мінімум на 10 сутак.
Падобныя "зачысткі" праходзяць па ўсёй Беларусі. Нярэдка затрыманні адбываюцца на працоўных месцах. Пасля сілавікі паказваюць, як забіраюць працаўніка проста з-за станка і прымушаюць "каяцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.