Сілавікі прыйшлі з ператрусам да бацькоў блогера Аляксандра Кабанава
Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё
Сілавікі прыйшлі з ператрусам да бацькоў блогера Аляксандра Кабанава. Пра гэта сам экс-палітзняволены напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"Мяне шукалі, ці што?" — задаецца пытаннем Кабанаў.
Кабанава, які быў прэс-сакратаром Святланы Ціханоўскай, затрымалі ўлетку 2020 года, яшчэ да выбараў, а потым асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. На волю Кабанаў выйшаў 17 снежня 2022 года і неўзабаве пасля гэтага пакінуў Беларусь.
У эфіры Еўрарадыё блогер расказваў, у якіх умовах ён сядзеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.