Сілавікі за "пратэсты" затрымалі начальніка аддзела збыту мінскай кампаніі
Затрыманы мінчук / кадр з відэа
Начальніка аддзела збыту адной з мінскіх кампаній затрымалі за ўдзел у пратэстах. Відэа з ім з'явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў.
Мужчына пад прымусам кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў жніўні і верасні 2020-га, далучыўся да плана "Перамога", а таксама нібыта перасылаў інфармацыю ў чат-бот Nexta.
Сілавікі заяўляюць, быццам змаглі аднавіць выдаленае відэа, апублікаванае раней у адным з пратэстных ботаў. На ім бачна, як мужчына ідзе па праезнай частцы дарогі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.