Сілавікі затрымалі траіх работнікаў "Газпрам трансгаз Беларусь"
За пратэсты затрымалі работнікаў "Газпрам трансгаз Беларусь", ілюстрацыйнае фота
На "Газпрам трансгаз Беларусь" сілавікі затрымалі як мінімум траіх супрацоўнікаў. Відэа з затрыманымі апублікаваў 13 лютага тг-канал, набліжаны да ГУБАЗіК.
Двое затрыманых мужчын — інжынер і вядучы інжынер прадпрыемства. Іх прымусілі сказаць, што яны "падтрымлівалі пратэсныя настроі", захоўвалі "пратэсную сімволіку" і рабілі рэпосты з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў.
Дзяўчына, паказаная на відэа, кажа, што яе затрымалі за ўдзел у мітынгах 2020 года.
Таксама ў відэароліку паказваюць тэкст даносу: у ім гаворыцца, быццам "калектыў кампаніі просіць правесці прафілактычную гутарку" з калегамі. Маўляў, адзін з іх "распаўсюджваў кубкі, на якіх пры награванні выяўляўся бчб-сцяг", а ўсе яны "дазваляюць сабе смяшкі" з міліцыянтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.