Сілавікі заявілі, быццам Аляксандру Каско год да затрымання кантраляваў ГУБАЗіК

Аляксандра Каско

Аляксандра Каско / сацсеткі

Тэлеграм-канал сілавікоў заявіў, быццам цэлы год супрацоўнік гродзенскага ГУБАЗіКа збіраў інфармацыю пра Аляксандру Каско, якой 19 снежня агучылі прысуд.

Яны сцвярджаюць, што на пачатку 2022 года супрацоўнік ГУБАЗіКа "з дапамогай метадаў сацыяльнай інжынерыі" увайшоў у давер да адміністратаркі "экстрэмісцкіх" рэсурсаў, якая дзейнічала пад нікам Homo Liber. Праз месяц, нібыта, дзяўчына раскрыла сваё імя — Аляксандра Каско.

Сілавікі пішуць, што ўлетку 2022-га дзяўчына прыязджала ў Беларусь — увесь гэты час яе нібыта кантралявалі сілавікі: вывучалі кола кантактаў і збіралі іншую інфармацыю. Затрымалі яе ў лютым 2023-га пры вяртанні з Польшчы.

Як распавядала Еўрарадыё, 30-гадовую жыхарку Ваўкавыска Аляксандру Каско асудзілі на 10 гадоў калоніі. Яе абвінавацілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса — у тым ліку ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні", абразе Лукашэнкі, распальванні сацыяльнай варожасці ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі