"Сіньхуа" пра размову Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна: Абмяняліся віншаваннямі

"Сіньхуа" пра размову Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна: Абмяняліся віншаваннямі

10 студзеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна. "Сіньхуа" падае тэрміновую навіну наступным чынам: "Сі Цзіньпін і А. Лукашэнка абмяняліся віншаваннямі з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дып[ламатычных] дачыненняў". Далей яшчэ пару радкоў пра тое, што "Кітай гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю". Гэта сказаў кітайскі лідар.

Пазней кітайскі бок даў разгорнутую справаздачу пра размову.

У тэксце прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі пра згаданую тэлефонную размову акцэнт робіцца на самім факце тэлефоннай размовы старшыні КНР з Лукашэнкам, якога на Захадзе і нават ва Украіне не лічаць легітымным кіраўніком Беларусі. Высвятляецца, што пасля абмену віншаваннямі адбылося абмеркаванне беларуска-кітайскіх праектаў і перспектывы іх пашырэння, а таксама сітуацыі ў Казахстане ("Сіньхуа" пра гэта не згадала). Як піша БЕЛТА, Лукашэнка паспеў распавесці Сі Цзіньпіну пра міратворцаў АДКБ у Казахстане (у тым ліку і беларускіх). І гэта яшчэ не ўсе пытанні, якія яны абмеркавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі