Сіноптыкі абвясцілі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі: будзе да +33
Сіноптыкі Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 11-12 чэрвеня. Прычына — спякота.
У аўторак і сераду на большай частцы тэрыторыі краіны ўдзень будзе да 30-33 градусаў цяпла. У Мінску чакаецца +30...+31.
Гарачае надвор'е захаваецца прынамсі да суботы, 15 чэрвеня.