Сінякоў: мая ідэя — зрабіць з Беларусі краіну мары, “краіну для жыцця”
Іван Сінякоў / фота з архіва
18 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Новай Зеландыі, ІТ-спецыяліст Іван Сінякоў.
Ператварыць Беларусь у краіну, дзе будзе прыемна жыць усім, хто гэтага пажадае, у месца, куды людзі з іншых краін захочуць пераехаць, каб тут жыць, не так і складана. Праблема ў тым, што беларусам ніколі не давалі магчымасці ператварыць сваю краіну ў такую “краіну для жыцця”. Дайце беларусам дзесяць гадоў без усялякага ціску і ўказак, як ім жыць, што рабіць, што думаць і куды рухацца, — і вы гэтую краіну не пазнаеце, перакананы Іван Сінякоў.
Пра тое, як сумясціць ІТ-тэхналогіі і нацыянальныя адметнасці ды традыцыі, чаму нельга пакідаць адну дзяржаўную мову і ці вернуцца эмігранты адбудоўваць Бацькаўшчыну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Сіняковым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.