Сівіцкі: Турцыя павялічыць падтрымку Беларусі на міжнародных узроўнях
На думку беларускага даследчыка, новы турэцкі прэзідэнт цэнтралізуе ўладу ў краіне і будзе паляпшаць адносіны з Беларуссю.
Пад кіраўніцтвам новаабранага турэцкага прэзідэнта Раджэпа Эрдагана Турцыя будзе паляпшаць адносіны з Беларуссю. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў дырэктар цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Сівіцкі: “Заўсёды з Турцыяй былі добрыя адносіны, нездарма мы каардынавалі з імі дзеянні ў знешнепалітычным кірунку, у тым ліку з ААН. Беларусь і Турцыя ўжо некалькі год спрабуюць палепшыць эканамічныя адносіны. Летась Лукашэнка наведваў Турцыю. Але палітычныя стасункі будуць паляпшацца”.
Нагадаем, былы прэм’ер-міністр Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Ён набраў 51% галасоў і на 13% абышоў свайго саперніка Экмеледзіна Іхсанаглу. Эрдаган узначальвае створаную ім памяркоўна-ісламскую партыю справядлівасці і развіцця, на пасадзе прэм’ера ён знаходзіўся 11 гадоў. Гэта першыя прамыя выбары прэзідэнта краіны, раней кіраўніка дзяржавы прызначаў парламент.
Фота — sensobaby.by