СК напісаў Паўлу Дураву — просіць "аб'ектыўнай ацэнкі"

Следчы камітэт Беларусі / БЕЛТА​
Следчы камітэт Беларусі / БЕЛТА​

Следчы камітэт Беларусі чакае адказу ад заснавальніка Telegram Паўла Дурава, паведамляе БЕЛТА. Пра што канкрэтна пісаў Дураву СК, з апублікаванай часткі звароту не зусім зразумела.

У лісце ідзе гаворка пра тэлеграм-каналы, якія публікуюць асабістыя дадзеныя сілавікоў.  Гаворыцца, што публікацыі ў гэтых каналах "суправаджаліся заклікамі да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў, іх дзяцей і блізкіх сваякоў".

СК написал Павлу Дурову — просит "объективной оценки"

Далей СК спасылаецца на некалькі пастоў Дурава, дзе той піша пра праблемы з абнаўленнямі ў Apple праз аналагічныя расійскія тэлеграм-каналы. Нібыта праблемы ўзнікалі з прычыны заклікаў да гвалту над сілавікамі. "Падобнае выкарыстанне Telegram наўпрост супярэчыць нашым правілам, якія забараняюць заклікі да гвалту", — цытуе СК самога Дурава і піша, што "чакае аб'ектыўнай ацэнкі ад Telegram Messenger Inc. накіраванага ім звароту".

Нагадаем, раней Дураў ужо казаў, што не будзе закрываць беларускія тэлеграм-каналы, у якіх публікуецца інфармацыя пра сілавікоў — удзельнікаў жорсткіх разгонаў пратэстаў. Мінулай восенню з'явіліся паведамленні, што гэтага патрабуе Apple. Тады ж Дураў заявіў, што Apple хітрыць і ўжо сама абвяргае інфармацыю пра такія патрабаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі