Следчы камітэт: на настаўніцу напаў адзін вучань, а не некалькі
Следчы камітэт афіцыйна абвяргае інфармацыю пра тое, што на педагога рускай мовы з мінскай гімназіі №74 напалі адразу некалькі вучняў.
“Падазраваны знаходзіўся з пацярпелай у класе сам насам. Матывы і прычыны яго ўчынку следства высвятляе”, — паведамляе Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Праводзяцца допыты, апытанні і іншыя следчыя дзеянні. Але высветліць усю ісціну няпроста. Падазраваны пасля затрымання на кантакт са следчымі не пайшоў. Саму настаўніцу прааперыравалі.
Пасля таго, што здарылася, настаўніца паспела патэлефанаваць дачцэ.
“Пашкоджанні аказаліся дастаткова цяжкімі, раненні былі нанесены ў жыццёва важныя ўчасткі цела. Стан пацярпелай стабільна цяжкі. Яна знаходзіцца на падтрымліваючым медыцынскім абсталяванні. Аднак ужо сёння следчыя спадзяюцца, што змогуць з ёй сёння пагутарыць”, — удакладняе Кабаковіч.
Што здарылася ў гімназіі №74 Мінска? (падрабязнасці)
Ударыўшы ў шыю настаўніцу мінскай гімназіі, дзевяцікласнік уцёк. Настаўніца страціла шмат крыві, але была ў прытомнасці…