Следчы камітэт пачаў 4 крымінальныя справы за распаўсюд парнаграфіі

Следчыя Гродзенскай вобласці пачалі тры крымінальныя справы за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем інтэрнэту і адну крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі з выявай заведама непаўналетняга.

Так, у Гродне падазраваным з'яўляецца 21-гадовы мясцовы жыхар. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" ён захоўваў і выстаўляў для ўсеагульнага агляду парнаграфічны відэафільм. У Смаргоні рабочы таксама "Вконтакте" размясціў і захоўваў парнаграфічны відэаролік, перадае БЕЛТА.

На распаўсюдзе трох парнаграфічных відэаролікаў злавілі непрацуючага жыхара Лідчыны. А яшчэ адзін 24-гадовы вясковы жыхар гэтага ж раёна распаўсюджваў у інтэрнэце парнаграфічны відэаролік з удзелам заведама непаўналетняга.

Следчы камітэт адзначае, што распаўсюдам парнаграфіі можа лічыцца нават размяшчэнне ў сацсетках спасылак на матэрыялы парнаграфічнага характару.

Фота — tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі