Следчыя завяршылі расследаванне справы медыяменеджара Канстанціна Залатых

Канстанцін Залатых / facebook.com/konstantin.zolotykh
Канстанцін Залатых / facebook.com/konstantin.zolotykh

31 студзеня дырэктар газеты "Беларусы і рынак" Канстанцін Залатых атрымаў магчымасць азнаёміцца з сваёй крымінальнай справай, паведамляе БАЖ. Як вынікае з паведамлення, расследавання справы завершанае, яе рыхтуюць для перадачы пракурору. Ён накіруе справу ў суд.

Вядома, што медыяменеджара вінавацяць па шэрагу крымінальных артыкулаў. Аднак адвакат, звязаны ўмовамі "неразгалошвання таямніцы следства", устрымліваецца ад каментароў, таму падрабязнасці невядомыя.

Затрымалі Залатых 18 траўня 2022 года па падазрэнні ў "распальванні варожасці" — па гэтым артыкуле пагражае да 10 гадоў зняволення. Ужо восем месяцаў ён знаходзіцца за кратамі.

Да заканчэння суда Залатых будзе заставацца ў мінскім СІЗА №1 ("Валадарка").  

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі