Следчыя знайшлі вінаватых у гібелі малазійскага “Боінга” над Данбасам

Следчыя знайшлі вінаватых у гібелі малазійскага “Боінга” над Данбасам

Міжнародная даследчыцкая група Bellingcat апублікавала расследаванне пра вайскоўцаў, якія збілі малазійскі самалёт “Боінг” МН17 над усходам Украіны. Паводле дадзеных Bellingcat, самалёт збілі з устаноўкі “Бук” вайскоўцы расійскай 53-й зенітна-ракетнай брыгады.

Вайскоўцы 2-га дывізіёну гэтай брыгады размяшчалі ў сацыяльных сетках фотаздымкі, якія сведчылі, што ў чэрвені ў і ліпені 2014 года яны знаходзіліся ля расійска-ўкраінскай мяжы. 

У апублікаванай версіі дакладу фотаздымкі і асабістыя дадзеныя вайскоўцаў змененыя. Поўныя дадзеныя перадалі Міжнароднай следчай групе, якая займаецца расследаваннем гібелі рэйса МН17.

Bellingcat называе некалькі дзясяткаў імёнаў расійскіх вайскоўцаў, якія маглі спрычыніцца да авіякатастрофы.

Пры гэтым следчыя падкрэсліваюць, што незалежна ад таго, хто менавіта выканаў загад, “адказнасць за забойства пасажыраў МН17 са зброі, якую далі расійскія ўзброеныя сілы і якой, верагодна, кіравалі расійскія вайскоўцы, урэшце рэшт нясе міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі і вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расіі Уладзімір Пуцін”.

Няма наўпроставых доказаў, што “Букам” кіравалі ва Украіне расійскія вайскоўцы або сепаратысты, адзначае Bellincat. Аднак з улікам складанасці комплексу “Бук-М1”, найбольш верагодна, што расійскія вайскоўцы не проста перадалі агнявую ўстаноўку “Бук” камандзірам сепаратыстаў, але і накіравалі з ёй экіпаж (прынамсі, у якасці інструктараў).

Пасажырскі лайнер “Боінг 777”, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў Данецкай вобласці Украіны 17 ліпеня 2014 года. Загінула 298 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі