Следства выявіла, што беларускі пад Геленджыком памерлі ад пераахаладжэння
Завяршылася папярэдняе расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення дзвюх медсясцёр з Беларусі.
Іх трупы былі выяўленыя ў траўні пад Геленджыком.
Жанчыны 30 і 31 года былі паслядоўніцамі так званага "руху Анастасіі". Як нагадвае БелаПАН, муміфікаваныя парэшткі жаночых целаў былі знойдзеныя ў намёце ў лесе каля расійскага горада. Смерць наступіла прыкладна за паўтара месяца да знаходкі.
Паводле высноваў судова-медыцынскага даследавання, прычынай смерці з'явілася пераахаладжэнне. Прыжыццёва атрыманых цялесных пашкоджанняў на парэштках не выяўлена.
На фота з сайта angel-search.by — загінулыя Ганна Паўленка і Аліна Чарненка