“Словы пра небяспеку Астравецкай АЭС — палітычныя інсінуацыі!”

“Словы пра небяспеку Астравецкай АЭС — палітычныя інсінуацыі!”

Падчас свайго выступу на Усебеларускім народным сходзе старшыня Астравецкага райвыканкама сенатар Адам Кавалько заявіў, што ўсе абвінавачванні і падазрэнні, быццам Беларуская АЭС небяспечны праект, не больш, чым “палітычныя інсінуацыі”.

Кавалько: “Беларусь будуе надзейную і бяспечную атамную станцыю! Гэта прадугледжана праектамі, тэхнічнымі рэгламентамі абсталявання, што там ставяць, і высокакласным выкананнем будаўніча-мантажных работ, аперацыйным і сістэмным кантролем”.

Па словах Кавалько, паралельна з будаўніцтвам АЭС ідзе будаўніцтва жыллёвай і сацыяльнай інфраструктуры, а будаўнікі АЭС жывуць не ў “вагончыках”, а ў “добраўпарадкаваных кватэрах”.

Як паведамлялася раней, літоўскі бок неаднаразова выказваў сумневы ў якасці будаўніцтва Астравецкай АЭС. Літоўцы нават прапаноўвалі замарозіць будаўніцтва, пакуль не будуць праведзеныя стрэс-тэсты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі