СМІ: Ад землятрусу ў Італіі загінула ўжо болей за 20 чалавек
Болей за 20 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў цэнтры Італіі, болей за 100 лічацца зніклымі без вестак, паведамляюць замежныя СМІ. Эпіцэнтр землятрусу магнітудай у 6,2 бала знаходзіўся каля горада Акумолі ў сталічнай вобласці Лацыа на глыбіні каля чатырох кіламетраў. Другі штуршок магнітудай 5,4 бала зафіксавалі ў вобласці Умбрыя.
Хістанні зямной кары адчуваліся ў многіх населеных пунктах цэнтральнай Італіі, у тым ліку ў гарадах Рым і Балонья. Разбурэнні зафіксаваныя ў абласцях Лацыа, Умбрыя і Марк. Выратавальнікі прыступілі да пошукава-выратавальнай аперацыі, але сітуацыя ўскладняецца тым, што многія пацярпелыя гарады і вёскі знаходзяцца ў цяжкадаступных раёнах.
Пакуль няма звестак, ці пацярпелі ад стыхійнага бедства беларускія грамадзяне. МЗС апублікаваў у сваім Твітары тэлефоны гарачай лініі для беларусаў, чым сваякі знаходзяцца ў зоне бедства і не выходзяць на сувязь: +39-06-82081430, +39-345 4803465. Нумары актыўныя 24 гадзіны на суткі.