СМІ: Арганізатараў бойні ў Данецку прывезлі аўтобусамі з Расіі
Грамадзяне Расіі, якія атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні падчас бойкі ў Данецку, шчыра казалі лекарам, што яны з'яўляюцца ўдзельнікамі нападу.
Пра гэта піша lb.ua са спасылкай на запісы данецкіх актывістаў у сацыяльных сетках.
"Ёсць пацярпелыя расіяне — але вельмі лёгка пацярпелі, кажуць адкрыта, што яны разгойдвалі аўтобусы і кідалі пліткай, і былі арганізатарамі нападу — гэта яны распавядаюць лекарам пры аказанні ім дапамогі медыкамі. Я паўтаруся, што мой сябар сёння дзяжурыць на хуткай", — напісала журналістка Таццяна Зароўная на сваёй старонцы ў Facebook.
Раней паведамлялася, што расійскія "турысты" масава прыязджаюць у Данецк напярэдадні мітынгу за адзінства Украіны. Данецкія актывісты сфатаграфавалі адзін з аўтобусаў, на якіх у Данецк прыбываюць грамадзяне Расіі. Афіцыйны маршрут аўтобуса Есентукі — Афіны.
Нагадаем, што 13 сакавіка ў Данецку агрэсіўна настроеныя прарасійскія мітынгоўцы напалі напалі на ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны. У жорсткай бойцы загінулі, па розных звестках, два ці тры чалавекі.
Фота — lb.ua