СМІ: Элітны расійскі спецназ на Данбасе знішчаны "спецамі" краіны "Х"

Элітныя падраздзяленні расійскага спецназу панеслі вялізныя страты на Данбасе падчас пошуку зніклай найноўшай расійскай устаноўкі сакрэтнай сувязі. Нагадаем, каля горада Равенькі Луганскай вобласці 24 лютага знік "Аб'ект Вега". Першым пра гэта паведаміў украінскі блогер Алег Ярчук, які рэгулярна змяшчае на сваёй старонцы ў інтэрнэце перахопы данясенняў расійскіх падраздзяленняў. Ён сцвярджае, што на пошук было кінутае спецпадраздзяленне Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі. Яно паведаміла камандаванню, што ў раёне пошукаў дзейнічаюць "дыверсійна-разведвальныя групы невядомага паходжання". У баю з адной з іх расійскі спецназ страціў траіх чалавек забітымі. Пазней спецназ з Уладзікаўказа трапіў на міннае поле, страціў дваіх байцоў забітымі, адзін быў паранены.

Учора былі знойдзены целы 10 забітых байцоў спецпадраздзялення ФСБ, якія ўдзельнічалі ў аперацыі і раптоўна зніклі. Сёння стала вядома, што страты панесла і спецпадраздзяленне "Вымпел" (яно таксама адносіцца да ФСБ). Яго байцы знайшлі схаваныя целы 21 забітага ахоўніка зніклай устаноўкі сувязі. Калі яны паспрабавалі дастаць з пахавання целы, спрацавалі "мінныя пасткі накіраванага дзеяння з пакетнымі стрэлападобнымі элементамі". Яны былі замацаваныя ў зоне пахавання на дрэвах, піша Ярчук паводле перахопу данясення. У выніку, 3 байцы "Вымпелу" загінулі, 11 былі параненыя.

Аналізуючы перахопы данясенняў расійскіх падраздзяленняў апошніх дзён, блогер робіць выснову, што найноўшую расійскую ўстаноўку сакрэтнай сувязі захапіў не ўкраінскі спецназ, а "спецпадраздзяленне "Х" краіны "Х". Пасля гэтага яно перахапіла ўпраўленне аб'ектам і адключыла яго ад касмічнай сістэмы пазіцыянавання, што абцяжарыла для расіян пошукі. Устаноўка была вывезена з ачэпленай невялікай зоны пошуку. Невядомыя "спецы" знішчылі 39 і паранілі 12 прадстаўнікоў элітных расійскіх спецназаў. Алег Ярчук перакананы, што гэта сігнал краіны "Х" Маскве і асабіста Уладзіміру Пуціну.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, "Аб'ект Вега" — гэта мабільная ўстаноўка закрытых шыфравальных каналаў сувязі ва ўмовах актыўнага радыёэлектроннага супрацьдзеяння. Знешне яна выглядае як кунг на шасі КАМАЗа з паўсферычнай антэнай. Адзначаецца, што ўстаноўка на Данбасе апынулася тыдзень таму для тэставання ў баявых умовах.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі