СМІ: Пуцін прапанаваў "стварыць новае Прыднястроўе ва Украіне"
Яго варыянт вырашэння канфлікту называюць "занадта цынічным".
Уладзімір Пуцін прапанаваў кіраўнікам Нямеччыны і Францыі "стварыць новае Прыднястроўе ва Украіне". Яго варыянт вырашэння канфлікту называюць "занадта цынічным". Пра гэта паведамляе The New York Times, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.
Нагадаем, 5 лютага Украіну наведаў дзяржсакратар ЗША Джон Керы. Паводле яго слоў, Меркель і Аланд атрымалі прапановы ад Пуціна і падрыхтавалі ўласныя. Іх мэта — дасягненне міру ва Украіне. Пазней у адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта заявілі, што Меркель і Аланд не прывозілі ніякіх прапановаў Пуціна.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў Маскве адбудзецца сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда з расійскім прэзідэнтам. Лідары заходніх дзяржаваў збіраюцца абмеркаваць з Пуціным новую мірную ініцыятыву па Данбасе. Учора Меркель і Аланд сустрэліся ў Кіеве з Пятром Парашэнкам. Імі былі распрацаваныя "сумесныя прапановы для рэалізацыі Мінскіх дамоваў".
Здымак з архіву. Фота: Reuters