СМІ: Расійскія фанаты на “Еўра-2016” вядуць гібрыдную вайну

СМІ: Расійскія фанаты на “Еўра-2016” вядуць гібрыдную вайну

Многія з расійскіх фанатаў, якія зладзілі беспарадкі і бойкі на чэмпіянаце Еўропы па футболе, могуць быць звязаныя з крамлёўскімі сілавымі структурамі. Такую версію вылучае брытанскае выданне Guardian, спасылаючыся на неназваныя крыніцы ва ўрадзе.

Як піша выданне, напады на фанатаў зборнай Англіі ў Марселі і Ліле былі скаардынаваныя і з’яўляюцца часткай гэтак званай гібрыднай вайны. Цяпер ідзе расследаванне сувязі нападнікаў з рэжымам Уладзіміра Пуціна.

Гэтая тактыка можа пераследваць дзве мэты: паказаць сілу і ўмацаваць у свядомасці расіян, што ўвесь свет настроены супраць іх.

Сутычкі паміж англійскімі і расійскімі футбольнымі фанатамі адбыліся яшчэ да матчу Расія — Англія, а пасля завяршэння сустрэчы ў Марселі здарылася масавая бойка на трыбунах футбольнага стадыёна. Французская пракуратура заяўляе, што адказнасць за гвалт нясуць каля 150 “добра падрыхтаваных” расійскіх хуліганаў.

У суботу ў Маскву вярнулася група з 20 расійскіх футбольных заўзятараў, выдвараных з Францыі за ўдзел у беспарадках. Раней трое расіян атрымалі турэмныя тэрміны за бойкі ў Марселі, нагадвае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі