СМІ: Траціна насельніцтва Нямеччыны хоча рэферэндум аб выхадзе з ЕС

СМІ: Траціна насельніцтва Нямеччыны хоча рэферэндум аб выхадзе з ЕС

Амаль кожны трэці жыхар Нямеччыны (29%) падтрымлівае ідэю правядзення рэферэндума аб чаленстве краіны ў Еўрасаюзе. Такія вынікі апытання Emnid апублікавала выданне Bild am Sonntag. Пры гэтым 63% удзельнікаў апытання ставяцца да такога рэферэндума адмоўна.

У той самы час 67% немцаў заявілі, што вынікі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі сведчаць пра неабходнасць фундаментальнага рэфармавання ЕС, а 21% апытаных мяркуе, што Еўрасаюзу не патрэбныя рэформы.

25 чэрвеня ў Фінляндыі пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем правесці рэферэндум аб выхадзе краіны з ЕС, пішуць замежныя СМІ.

23 чэрвеня ў Вялікабрытаніі адбыўся плебісцыт, на якім 52% удзельнікаў галасавання выказаліся за выхад з Еўрапейскага Саюза. Пасля гэтага прэм’ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран заявіў, што сыдзе ў адстаўку, а міністры замежных справаў ЕС заклікалі Брытанію хутчэй сыходзіць з саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі