СМІ: У мінскім судзе амапавец сказаў "Пуцін — х..ло"

СМІ: У мінскім судзе амапавец сказаў "Пуцін — х..ло"

20 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў адміністрацыйную справу грамадскага дзеяча Вячаслава Сіўчыка. Як паведамляе "Белсат", суддзя Міхаіл Хома прысудзіў яму 5 млн 400 тысяч за "брыдкаслоўе" і такую ж суму (агулам — 10 млн 800 тысяч) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 4 кастрычніка, мітынгу супраць расійскай вайсковай базы ў Беларусі.

Брыдкаслоўе суд убачыў у тым, што Сіўчык на адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сказаў "Хуцін пуйло". Падчас складання паказанняў трэцім сведкам-амапаўцам, той тлумачыў, за які лозунг ён меў прэтэнзіі да апазіцыянера. Пасля доўгіх пакутаў міліцыянер нарэшце сказаў услых: "Пуцін — х..ло!".

У судзе таксама разглядалася адміністрацыйная справа лідара АГП Анатоля Лябедзькі. Яго аштрафавалі на 9 млн рублёў за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў Мінску.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі