СМІ: Затрыманы расійскі скаўт хакейнага мінскага "Дынама"

Затрыманы вядомы расійскі скаўт Леанід Сыгындыкаў. У апошнім сезоне ён працаваў з хакейным мінскім "Дынама", адказваў за селекцыю беларускага клуба на тэрыторыі Расіі. Пра гэта сёння паведамляе "Спорт-экспресс". Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Следчы камітэт Беларусі распаўсюдзіў інфармацыю, што не затрымліваў Сагындыкава. Пакуль не зразумела, кім быў затрыманы, і ці быў затрыманы увогуле вядомы расійскі скаўт.

Нагадаем, 14 жніўня ў Мінску быў затрыманы Уладзімір Беражкоў, генеральны менеджар ХК "Дынама-Мінск", а таксама выконваючы абавязкі гендырэктара. Яго падазраюць у крадзяжы грашовых сродкаў ("не менш за 45 мільёнаў рублёў"). Беражкоў знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага. Яго справу расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне.

Эксперт: КХЛ павінна правесці расследаванне па справе Беражкова

Яшчэ раней быў арыштаваны былы гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Максім Суботкін. Яму выставілі абвінавачанне ў "злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення стратаў у асабліва буйным памеры".

Фота: ria.ru і Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі