Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года

Самае вялікае сонечнае зацьменне за апошнія 16 гадоў можна было ўбачыць у пятніцу, 20 сакавіка, у многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Поўнае закрыццё Сонца можна было назіраць на поўначы Атлантычнага акіяна і ў Арктыцы. Жыхары Беларусі ўбачылі яго закрытым на 70%. У Мінску зацьменне пачалося ў 11:57, а скончылася ў 14:16. Максімальная фаза (каля 67-70% Сонца было закрыта Месяцам) пачалося ў 13:06 і працягнулася каля 2 хвілін 50 секунд. Наступнае падобнае зацьменне чакаецца толькі ў 2033 годзе.

За 16 гадоў сонечныя зацьменні ў Беларусі былі ў 1999, 2003, 2005, 2008 і 2011 гадах. 20 cакавіка 2015 года будзе самае вялікае сонечнае зацьменне.

Калі глядзець няўзброеным вокам — можна аслепнуць.

А падчас зацьмення можна будзе няўзброеным вокам назіраць Венеру.