Спартовы каментатар з “Беларусь-5” прайграў пары і 100 разоў адціснуўся ў эфіры
Спартовы каментатар тэлеканала “Беларусь-5” Уладзіслаў Татур і трэнер брамнікаў мінскага “Дынама” Васіль Хамутоўскі паспрачаліся ў жывым эфіры: якая зборная затрымаецца на “Еўра-2016” — іспанская ці нямецкая.
Яны заключылі пары на 100 адцісканняў. У выніку прайграў Татур. Свой доўг ён аддаў Хамутоўскаму ў эфіры.