Споўнілася 90 гадоў, як Расія вярнула Беларусі Гомельскі і Рэчыцкі паветы

Споўнілася 90 гадоў, як Расія вярнула Беларусі Гомельскі і Рэчыцкі паветы

Споўнілася 90 гадоў, як Расія вярнула Беларусі Гомельскі і Рэчыцкі паветы (у іх на той час жылі 649 тысяч чалавек). У гісторыі гэтая падзея называецца "Другім узбуйненнем БССР".

Пасля заключэння паміж Польшчай і Савецкай Расіяй Рыжскай дамовы 1921 года наша краіна аказалася падзеленая. Заходняя Беларусь увайшла ў склад польскай дзяржавы. Значная частка Усходняй Беларусі была ўключана ў склад РСФСР. БССР складалася толькі з 6 паветаў — часткова Мінскага, Барысаўскага, Бабруйскага, Ігуменскага, Мазырскага і Слуцкага. У 1924 годзе адбылося "першае ўзбуйненне" савецкай Беларусі, калі ёй са складу Расіі вярнулі значныя ўсходнія беларускія тэрыторыі. Гомель і Рэчыца вярнуліся толькі праз два гады. Іх вяртання дамагаліся ад маскоўскага кіраўніцтва беларускія камуністы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі