“Справа БелТА”: Якія працэдуры парушылі следчыя?
Затрыманыя па “справе БелТА” журналісты выходзяць з-за кратаў на свабоду. Нагодай для іх затрымання і вобшукаў у рэдакцыях асобных СМІ нібыта стала заява ў міліцыю кіраўніцтва дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА пра “несанкцыянаваны заход на платную падпіску”.
Ці мелі права следчыя пранікаць у кватэры журналістаў падманам, не называючыся і не агучваючы сапраўдную мэту свайго візіту? Чаму затрыманым не давалі магчымасці пазваніць ― ці законна гэта? Чаму следчыя не вяртаюць пасля вызвалення людзям не толькі пашпарты, але і правы кіроўцы ды іншыя дакументы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з юрыстам Паўлам Сапелкам.