Справай "Экамедсэрвіса" будзе займацца галоўнае следчае ўпраўленне СК
Раней справай займалася ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Пра гэта паведамляе interfax.by.
Нагадаем, пасля аперацыі па карэкцыі носа памерла гродзенка Юлія Кубарава. Чатыры тыдні дзяўчына была ў коме.
У рамках расследавання пад вартай знаходзяцца тры чалавекі — лекар-анестэзіёлаг, медсястра, якая асіставала яму, і гендырэктар "Экамедсэрвіса". Дырэктара медычнага цэнтра вінавацяць у службовай халатнасці.
Фота — n1.by