Справу дырэктара "Беларусаў і рынку" перадалі ў суд
Канстанцін Залатых / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Генпракуратура перадала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу дырэктара газеты "Беларусы і рынак" Канстанціна Залатых, паведамляе сайт выдання.
Медыяменеджара вінавацяць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Як распавядала Еўрарадыё, Канстанціна Залатых затрымалі 18 траўня 2022 года, у рэдакцыі газеты "Беларусы і рынак" адбыўся ператрус. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.