Справу "нашаніўцаў" Марціновіча і Скурко перадалі ў суд
Пракуратура Мінска накіравала ў суд справу журналістаў "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, піша прэс-служба Генпракуратуры.
Іх вінавацяць у нанясенні "маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры". Следства кажа, быццам з траўня 2017-га па чэрвень 2021 года яны плацілі камуналку па тарыфах для фізічных асоб, а не юрыдычных. "Шкоду" ацанілі ў 10 тысяч рублёў. Гэтыя грошы Скурко і Марціновіч цалкам кампенсавалі.
Санкцыі па артыкуле, які інкрымінуюць журналістам, прадугледжваюць да 5 гадоў зняволення.
43-гадовы Скурко і 33-гадовы Марціновіч застаюцца пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.