Спрынтар Усэйн Болт стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам
Спрынтар Усэйн Болт стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам. Чарговую перамогу на Алімпіядзе ў Рыа спартсмен атрымаў у складзе зборнай Ямайкі ў эстафеце 4 па 100 метраў. Болт і яго партнёры па камандзе (Асафа Паўэл, Нікель Ашмід, Ёхан Блэйк) паказалі вынік 37,27 секунды. Другое месца заваявала каманда Японіі (37,60), трэцяе — Канада (37,64, каманду ЗША, якая была трэцяй на фінішы, дыскваліфікавалі).
21 жніўня Усэйну Болту споўніцца 30 гадоў. Рэкардсмен і ўладальнік сусветных рэкордаў у бегу на 100 і 200 метраў, ён — адзіны спартсмен, які выйграў згаданыя спрынтарскія дыстанцыі на трох Алімпіядах запар.
Фота: ria.ru