Стала вядома, чаму тэлеканал "Дождь" унеслі ў лік СМІ-"замежных агентаў"
Стала вядома, чаму расійскі незалежны тэлеканал "Дождь" прызнаны СМІ-"замежнымі агентам" (інаагентам у Расіі — рэд.) і хто пастараўся, каб гэта адбылося. Запыт на уключэнне "Дождя" у спіс "інаагентаў" ініцыянаваў сам Раскамнадзор.
"[Раскамнадзор] заявіў, што "Дождь" распаўсюджвае матэрыялы, створаныя іншымі інаагентамі", — паведаміла ў фэйсбуку сябра Савета па правах чалавека Ева Меркачава са спасылкай на супрацоўніка Мінюста Рамана Цыганова. Па яе словах, "Дождь" спасылаецца на матэлыялы "Голоса Америки", "Настоящего времени", "Медузы", якія таксама прызнаныя расійскімі ўладамі "замежнымі агентамі". Праўда, як менавіта тэлеканал распаўсюджваў матэрыялы — не ўдакладняецца.
"СМІ-замежныя агенты" у Расіі з'явіліся ў 2020 годзе, калі ўступіў у сілу адпаведны закон. Згодна з ім, любая замежная юрыдычная асоба або замежная структура, а таксама фізічныя асобы незалежна ад іх грамадзянства, "якія распаўсюджваюць прызначаныя для неабмежаванага кола асобаў друкаваныя, аўдыё-, аўдыёвізуальныя і іншыя паведамленні і матэрыялы", могуць быць прызнаныя "інаагентамі", калі "атрымліваюць грашовыя сродкі або iншую маёмасць ад замежных дзяржаў, іх дзяржорганаў, міжнародных і замежных арганізацый, замежных грамадзян" і некалькіх катэгорый донараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.