Стала вядома, хто выконвае абавязкі прэм’ера Арменіі пасля адстаўкі Саргсяна

Стала вядома, хто выконвае абавязкі прэм’ера Арменіі пасля адстаўкі Саргсяна

Стала вядома, хто выконвае абавязкі прэм’ер-міністра Арменіі пасля адстаўкі Сержа Саргсяна. Цяпер урадам часова кіруе першы віцэ-прэм’ер Карэн Карапецян. Гэта прадугледжана законам “Аб структуры і дзейнасці ўраду”, які раней прыняў урад — у выпадку, калі прэм’ер не можа выконваць свае абавязкі, яго замяняе першы намеснік. Карапецян ужо правёў першае пасяджэнне кабінету міністраў, на якім была агучана заява Сержа Саргсяна.

Як паведамляла Еўрарадыё, былы прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян быў прызначаны парламентам прэм’ер-міністрам 17 красавіка. На той час ужо чатыры дні ішлі акцыі пратэсту, яны працягнуліся і ў наступныя дні.

Карэну Карапецяну 54 гады. Ён — ураджэнец Сцепанакерта ў Нагорным Карабаху. Карапецян быў прэм’ерам у 2016-2018 гадах, а таксама выконваў абавязкі кіраўніка ўраду 9-17 красавіка сёлета, пасля таго, як быў адпраўлены ў адстаўку прэзідэнтам Арменіі.

Сёлета прэзідэнтам Арменіі быў выбраны Армэн Саркісян. Паводле абноўленай Канстытуцыі, рэальная ўлада ў краіне знаходзіцца ў руках ураду і парламента. Саркісян напярэдадні выказаўся наконт пратэстаў. Ён шкадаваў, што перамовы паміж уладай і апазіцыяй не далі выніку і папярэджваў пра “небяспечную мяжу, якая можа прывесці да незваротных наступстваў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі