Стала вядома, пра што дамовіліся кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі"

У аўторак, 24 лютага, у Парыжы прайшла сустрэча міністраў замежных спраў краін "нармандскай чацвёркі" (Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі). Як заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, была дасягнутая дамоўленасць па найбольш важных "тэхнічных аспектах", уключна з падтрымкай маніторынгавай місіі АБСЕ на ўсходзе Украіны. Гаворка ішла пра тое, як узмацніць яе магчымасці.

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус адзначыў, што бакі заклікалі забяспечыць доступ супрацоўнікаў АБСЕ ва ўсе раёны канфлікту на Данбасе, дамовіліся пра супрацоўніцтва з мэтай канчатковага адводу цяжкіх узбраенняў. Паводле яго слоў. у найбліжэйшы час бакі выступяць з ініцыятывай у Вене аб узмацненні мандату місіі АБСЕ, паведамляе ВВС.

Што такое "Нармандскі фармат"?

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы сказаў, што не варта чакаць абсалютнага спынення агню на Данбасе, а трэба неадкладна адвесці цяжкія ўзбраенні. Ён падкрэсліў, што сітуацыя там ужо значна лепшая, хаця і адзначаюцца асобныя парушэнні.

Нагадаем, рашэнне пра спыненне агню на Данбасе было прынятае 12 лютага ў Мінску, дзе прайшлі сустрэчы ў рамках "нармандскай чацвёркі" і трохбаковай кантактнай групы. Аднак ужо пасля гэтага прарасійскія баевікі арганізавалі штурм горада Дэбальцава, які ў выніку ўкраінскія войскі вымушаныя былі пакінуць.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі