Стала вядома пра затрыманне яшчэ некалькіх супрацоўнікаў TUT.by
Стала вядома пра затрыманне яшчэ некалькіх супрацоўнікаў TUT.by, якія не выходзілі на сувязь. Паводле ўдакладненай інфармацыі рэдакцыі партала, сярод затрыманых:
— намесніца галоўнага бухгалтара Марыя Новік;
— намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека;
— менеджар Андрэй Аўдзееў.
Раней паведамлялася, што затрыманыя:
— рэдактарка Вольга Лойка;
— журналістка Алена Талкачова;
— галоўная рэдактарка Марына Золатава;
— гендырэктар Людміла Чэкіна;
— галоўная бухгалтарка Анжэла Асад;
— намесніца дырэктара Ірына Рыбалка;
— галоўны інжынер Ала Лапатко;
— юрыстка Кацярына Ткачэнка.
Па-ранейшаму няма ніякіх звестак пра ўдаву Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую. 18 траўня пасля гіпертанічнага крызу ёй аказалі дапамогу ў 1-й мінскай клініцы і выпісалі. З таго часу з ёй няма сувязі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.