Стала вядомае імя найпрыгажэйшай дзяўчыны свету (фота)
На Філіпінах выбралі найпрыгажэйшую ў свеце дзяўчыну — у горадзе Пасай адбыўся конкурс Міс Зямля-2016. Гэты тытул дастаўся 23-гадовай мадэлі і касметолагу з Эквадора Кэтрын Эспін. Дзяўчына кажа, што вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе, каб прыцягнуць увагу моладзі да праблемы захавання навакольнага асяроддзя.
Другое месца дасталася Мішэль Гомес з Калумбіі (міс Зямлі і Паветра), трэцяе — Стэфаніі дэ Зорзі з Венесуэлы (міс Зямлі і Вады), на чацвёртым месцы Бруна Занарда з Бразіліі (міс Зямлі і Агню), паведамляюць замежныя СМІ.