Стала вядомая цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе

Расійскі газ абыходзіцца Беларусі ў 7-8 разоў танней, чым ён каштуе ў Еўропе​ / Reuters
Расійскі газ абыходзіцца Беларусі ў 7-8 разоў танней, чым ён каштуе ў Еўропе​ / Reuters

Кошт расійскага газу для Беларусі ў 2022 годзе складзе 128,52 долара за адну тысячу кубаметраў, паведамляе Мінэнерга.

Гэтая цана адпавядае той, што дзейнічае ў бягучым годзе, удакладнілі ў міністэрстве. Пратакол аб парадку фарміравання цэн падпісалі прадстаўнікі расійскага "Газпрома" і ўрада Беларусі ў Санкт-Пецярбургу ў сераду.

Як адзначаў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Беларусь атрымлівае расійскі газ па цэнах, якія ў 7-8 разоў танней, чым на еўрапейскіх спотавых рынках.

Беларусь імпартуе газ толькі з Расіі, пры гэтым у 2020 годзе імпарт знізіўся на 7% да 19 мільярдаў кубаметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі