Стала вядомая дата суда над дырэктарам газеты "Беларусы і рынак"

Канстанцін Залатых / Facebook.com
Канстанцін Залатых / Facebook.com

Медыямэнэджара і дырэктара газеты "Беларусы і рынак" Канстанціна Залатых пачнуць судзіць 24 сакавіка. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Справу яго будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько.

Канстанціна абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці"(ч.2 арт. 130), "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368), "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 ), а таксама "перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў" (ч. 2 арт. 426).

Канстанціна Залатых затрымалі 18 траўня 2022 года пасля ператрусу дома і ў рэдакцыі выдання. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі