Сталі вядомы сапернікі беларускіх гандбалістаў у асноўным раўндзе ЧЕ
Сапернікамі беларускіх гандбалістаў на асноўным этапе чэмпіянату Еўропы сталі зборныя Іспаніі, Аўстрыі, Германіі і Чэхіі. Беларуская зборная выйшла ў наступны раўнд кантынентальнага першынства з другога месца ў групе, у апошнім паядынку яна разграміла каманду Чарнагорыі — 36:27. У групе I, матчы якой пройдуць у Вене, ачкі маюць харваты, іспанцы і аўстрыйцы — па 2, астатнія зборныя, у тым ліку і беларусы, без ачкоў.
16 студзеня зборная Беларусі гуляе з Германіяй, 18 студзеня — з Чэхіяй, 20 студзеня — з Іспаніяй, 22 студзеня — з Аўстрыяй.
У паўфінал выйдуць дзве найлепшыя каманды групы, трэцяя зборная пазмагаецца за пятае месца чэмпіянату Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.