Сталі вядомыя абставіны суіцыду сілавіка з Кобрынскага РАУС

Дзмітрый Дземчык / УУС Брэсцкага аблвыканкама
Дзмітрый Дземчык / УУС Брэсцкага аблвыканкама

Намеснік начальніка крымінальнага вышуку Кобрынскага РАУС, маёр міліцыі Дзмітрый Дземчык скончыў жыццё самагубствам пасля канфлікту з жонкай, піша BELPOL. Паводле крыніц BELPOL, праблем на службе ў Дземчыка не было, ён быў "на добрым рахунку", меў перспектывы атрымаць павышэнне. Але адносіны ў сям'і разладзіліся. Чарговая сямейная сварка адбылася ў суботу, 8 ліпеня 2023 года.

Падчас высвятлення адносін Дземчык заявіў жонцы, што калі яна не перастане яго "даставаць", то ён павесіцца. Жанчына адрэагавала на гэта словамі, што калі ён мужык, то павінен стрымаць слова, таму хай ідзе і вешаецца. У выніку Дзмітрый пайшоў у гараж і павесіўся. Дзмітрыю Дземчыку было 38 гадоў, у яго засталося чацвёра малагадовых дзяцей.

Стали известны обстоятельства суицида силовика из Кобринского РОВД
Дзмітрый Дземчык з жонкай / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі