Сталі вядомыя аб'ёмы экспарту калійных угнаенняў — "Наша Ніва"

Беларуськалій / Еўрарадыё

Беларуськалій / Еўрарадыё

Эканамічныя санкцыі, уведзеныя Захадам супраць рэжыму Лукашэнкі, працуюць. Да такой высновы прыйшла "Наша Ніва", якая атрымала закрытую статыстыку пра экспарт калійных угнаенняў з Беларусі за 2021-23 гады.

Паводле звестак выдання, экспарт калійных угнаенняў з Беларусі за апошнія гады выглядаў так:
2021 год — 12,3 млн т на суму 3,06 млрд долараў,
2022 год — 4 млн т на суму 1,95 млрд долараў,
2023 год — 9,6 млн т на суму 2,44 млрд долараў.

У сярэднім 1 тона ўгнаенняў у 2021 годзе каштавала 247,8 долара, у 2022-м — 479,2 долара, а ў 2023-м — 252,16 долара.

Белстат перастаў публікаваць статыстыку экспарту калійных угнаенняў летам 2021 года.

На пачатку лістапада 2024 года Лукашэнка прапанаваў стварыць з Расіяй картэль, каб дамагчыся павышэння цэн на калійныя ўгнаенні на сусветным рынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі