Сталі вядомыя яшчэ 6 удзельнікаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе
Сталі вядомыя яшчэ 6 удзельнікаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе. 8 ліпеня адбыліся шэсць матчаў 1/16 фіналу і скончыліся з такімі вынікамі:
ЮАС (Д3) — “Слуцк” — 0:3;
“Граніт” (Д2) — “Гарадзея” — 0:2;
“Тарпеда” (Д2) — “Гомель” — 0:0, у серыі пенальці — 2:3;
Маладзечна-ДЮСШ-4 (Д3) — “Крумкачы” — 0:3;
“Лакаматыў” (Д2) — “Віцебск” — 0:1;
“Смалявічы-СТІ” (Д2) — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:2.
Раней у 1/8 фіналу выйшлі БАТЭ, “Дынама” (Брэст), “Орша” (Д2), “Мінск”, “Нёман”.
Сёння вызначацца астатнія чатыры ўдзельнікі наступнай стадыі спаборніцтваў. “Слонім” (Д2) прыме “Дняпро”, “Чысць” (Д3) згуляе з мінскім “Дынама”, “Луч” (Д2) сустрэнецца з “Шахцёрам”, а “Белшына” (Д2) — з “Іслаччу”.