"Стамляюся пасля некалькіх старонак" — Сабаленка расказала пра сваё чытанне

Арына Сабаленка / Reuters
Першая ракетка свету Арына Сабаленка амаль не чытае кніг. У гэтым тэнісістка прызналася, адказваючы на пытанні падпісчыкаў у сваім інстаграм-акаўнце.
"Так няёмка пра гэта казаць... Я стамляюся пасля некалькіх старонак. Часам, магчыма раз на пару гадоў, я пачынаю шмат чытаць, але энтузіязм хутка заканчваецца", — расказала 26-гадовая Сабаленка.
Пасля гэтага спартоўка папрасіла падпісчыкаў парэкамендаваць ёй якую-небудзь кнігу.
На сёння Сабаленка мае статус першай ракеткі свету. На яе рахунку 18 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе.
Апошнія два турніры сёлета беларуска правяла няўдала: у досе яна выбыла ў другім крузе, а ў Дубаі — у трэцім раўндзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.