Станоўчую допінг-пробу магла здаць беларуская лыжніца
А не ўкраінская, як паведамлялася раней.
Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. Пакуль толькі вядома, што гэтая спартсменка не прыйшла на ўскрыццё допінг-пробы "Б".
Нагадаем, 21 лютага стала вядома, што на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы зафіксавалі тры станоўчыя допінг-пробы. Паведамлялася, што на парушэнні антыдопінгавых правілаў злавілі нямецкую біятланістку, украінскую лыжніцу і італьянскага бабслеіста. Усе бія-пробы, якія далі станоўчыя вынікі, былі ўзятыя непасрэдна ў Сочы. Алімпійская антыдопінгавая лабараторыя ўжо правяла аналіз кантрольных пробаў "Б", якія пацвердзілі дадзеныя пробаў "А" аб наяўнасці забароненых прэпаратаў.
Як стала вядома, нямецкай біятланісткай, якая здала станоўчую пробу, з'яўляецца Эві Захенбахер-Штэле.