Станюта, Галкіна і Арзамасава засталіся без алімпійскіх узнагародаў

Станюта, Галкіна і Арзамасава засталіся без алімпійскіх узнагародаў

Беларускія мастацкія гімнасткі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна засталіся без алімпійскіх узнагародаў у індывідуальным мнагабор’і . У фінале спаборніцтваў Станюта набрала 71,133 бала за практыкаванні ў чатырох відах і заняла толькі 5-е месца. Дэбютантка Алімпійскіх гульняў Кацярына Галкіна мела 70,932 бала і заняла 6-ю пазіцыю.

Золата і срэбра ў індывідуальным мнагабор’і дасталася расіянкам Маргарыце Мамун і Яне Кудраўцавай, бронзу мае ўкраінка Ганна Рызатдзінава.

У заключны дзень Алімпіяды выступіць зборная Беларусі па мастацкай гімнастыкі, якая будзе змагацца за ўзнагароды ў групавым шматбор’і. У кваліфікацыі дзяўчаты занялы трэцяе месца пасля іспанак і расіянак.

Бягуха Марына Арзамасава, дзеючая чэмпіёнка свету 2015 года, заняла 7-е месца ў забегу на 800 метраў і таксама засталася без алімпйіскага медаля. На першым месцы ў гэтых спаборніцтвах — Кастэр Семеня (ПАР), другое месца ў Франсін Ніянсабы з Бурундзі, на трэцім — Маргарэт Вамбуі з Кеніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі