Старшага лейтэнанта з Печаў асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Суд Барысаўскага раёна прысудзіў старшага лейтэнанта з Печаў да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавіў звання. Пра гэта інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога суда.
Суд прызнаў яго вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненым з іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Таксама ён прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, спалучаным з гвалтам.
Акрамя пазбаўлення волі мужчына на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным заканадаўствам парадку.