Старшыня АБСЕ: Асноўныя пытанні па Украіне вырашацца ўвосень
Калі пройдуць мясцовыя выбары.
Дзеючы старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных справаў Рэспублікі Сербія Івіца Дачыч чакае вырашэння асноўных пытанняў па ўкраінскім крызісе ўвосень. Пра гэта ён сёння заявіў журналістам.
Дачыч адзначыў, што за час перамоваў у Мінску дасягнуты пэўны прагрэс па вырашэнні пытанняў у розных сферах. Што да мэты свайго візіту ў Беларусь, то кіраўнік АБСЕ заявіў, што прыехаў сюды, “каб не ўпусціць цяперашні момант, які мы лічым добрым, для вырашэнне да восені некаторых пытанняў”, паведамляе БЕЛТА.
Паводле яго словаў, увосень чакаецца правядзенне мясцовых выбараў ва Украіне, якія павінны быць узгодненыя з усімі бакамі. Гэта і ёсць “ключавы перыяд” у вырашэнні ўкраінскай праблемы, лічыць Івіца Дачыч.
Старшыня АБСЕ прыбыў на машыне з перавернутым беларускім сцяжком (відэа)