Старшыня Браслаўскага райвыканкама і яго жонка — у следчым ізалятары

Старшыня Браслаўскага райвыканкама і яго жонка — у следчым ізалятары

Старшыня Браслаўскага райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і яго жонка Алена Дранеўская, начальнік аддзела эканомікі выканкама, затрыманыя і знаходзяцца ў следчым ізалятары. Іх падазраюць у карупцыі, паведамляе Следчы камітэт.

Неафіцыйная інфармацыя пра затрыманне раённага кіраўніка і яго жонкі з'явілася ў СМІ напярэдадні, але афіцыйнага пацверджання да серады не было. Цяпер жа вядома, што расследуецца крымінальная справа аб карупцыі. Дранеўскіх падазраюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, у атрыманні хабараў "за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю".

Дранеўскі быў прызначаны старшынём Браслаўскага райвыканкама ў пачатку 2015 года. Да таго часу ён быў дырэктарам Чашніцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі (чыноўнік — ураджэнец Чашнікаў). У яго двое дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі